Галоўная  /  Навiны

Удзел у навучальнай праграме, арганізаванай A-WEB

24.05.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
З 12 па 21 мая 2021 г. спецыялісты апарату Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў разам з калегамі з цэнтральных выбарчых органаў Кыргызскай Рэспублікі і Украіны прынялі ўдзел у анлайн-навучальнай праграме нарошчвання патэнцыялу ў галіне выбараў. Мерапрыемства было арганізавана Сусветнай асацыяцыяй выбарчых органаў (A-WEB) з удзелам лектараў з Карэйскага інстытута стратэгічнага развіцця, Карэйскага інстытута грамадзянскай адукацыі для дэмакратыі, Нацыянальнай выбарчай камісіі Карэі, цэнтральных выбарчых органаў Літвы і Калумбіі, а таксама ПРААН.

У рамках першага этапу навучальнага курса «Павышэнне празрыстасці палітычнага фінансавання» удзельнікі праграмы прадставілі краінавыя даклады з аналізам сістэм фінансавання палітычнай дзейнасці, пасля заканчэння распрацавалі і прадставілі планы дзеянняў па ўдасканаленні палітычнага фінансавання ў кожнай з краін-удзельніц.

Другі этап навучальнага курсу адбудзецца ў жніўні – верасні 2021 г.


Усе навіны