Сусветны дзень выбараў
01.03.2021
З нагоды Сусветнага дня выбараў, які прайшоў 4 лютага 2021 года, Асацыяцыяй арганізатараў выбараў краін Еўропы, членам якой з’яўляецца Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, праведзены анлайн-сімпозіум «Яны галасуюць упершыню, але не апошні раз: тэндэнцыі, праблемы і лепшыя практыкі палітычнага ўдзелу моладзі».
У анлайн-сімпозіуме ўдзельнічалі больш 50 прадстаўнікоў выбарчых органаў і міжнародных арганізацый. Ад Беларусі ў мерапрыемстве, акрамя прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі, прынялі ўдзел члены Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь.
У рамках анлайн-сустрэчы былі абмеркаваны пытанні павышэння палітычнай адукаванасці і электаральнай актыўнасці моладзі, у тым ліку ва ўмовах складанай эпідэміялагічнай абстаноўкі.