Галоўная  /  Навiны

Сустрэчы кіраўніцтва ЦВК з працоўнымі калектывамі

26.10.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
26 кастрычніка адбыўся шэраг сустрэч з удзелам кіраўніцтва Цэнтральнай выбарчай камісіі па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Выбарчага кодэкса.

Старшыня ЦВК І.В.Карпенка сустрэўся з ідэалагічным актывам і грамадскасцю Мінскай вобласці, а таксама працоўным калектывам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «ГАРЫЗОНТ». Намеснік Старшыні ЦВК, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў В.Д.Іпатаў сустрэўся з працоўным калектывам ЗАТ "АТЛАНТ". Сакратар камісіі А.А.Балдоўская правяла сустрэчу з працоўным калектывам ААТ "Элема".

Удзельнікі сустрэч былі праінфармаваны аб асноўных навацыях, прапанаваных да замацавання ў Выбарчым кодэксе з улікам палажэнняў абноўленай Канстытуцыі і існуючай практыкі правядзення электаральных кампаній, а таксама атрымалі адказы на пытанні, якія іх цікавяць.


Усе навіны