Сустрэча з удзельнікамі Школы маладога лідэра
30.11.2022
30 лістапада ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці прайшла сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенкі з удзельнікамі Школы маладога лідэра пры Ленінскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА "Белая Русь".
Абмяркоўваўся ўдзел моладзі ў грамадска-палітычным жыцці краіны, пытанні ідэалогіі беларускай дзяржавы, патрыятызм, важнасць захавання гістарычнай памяці, а таксама прапанаваныя навацыі выбарчага заканадаўства.