Сустрэча з педагогамі і навучэнцамі ў рамках адзінага дня інфармавання
17.03.2022
17 сакавіка адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі з педагогамі і навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работ у рамках адзінага дня інфармавання па тэме: «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
У Канстытуцыю ўнесены палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, масавым гераізме народа. Гэта зроблена для сучаснасці і будучых пакаленняў, захавання духоўнага настрою беларускага грамадства, яго згуртавання і мабілізацыі для пераадолення выклікаў, якія ўзнікаюць перад намі.
Карпенка І.В. падкрэсліў, што Канстытуцыя Беларусі з’яўляецца гарантам забеспячэння дзяржавай захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Кіраўнік ЦВК перакананы, што гістарычная памяць з’яўляецца маральнай асновай грамадства ва ўмовах глабальнай нестабільнасці. І сёння як ніколі кожны з нас абавязаны падтрымаць сістэмныя дзеянні дзяржавы па захаванні гістарычнага мінулага для зберажэння і ўмацавання адзінства нашага народа.