Сустрэча з Кіраўніком Місіі БДІПЧ АБСЕ
25.11.2019
У сувязі з завяршэннем работы Місіі БДІПЧ АБСЕ па нагляданні за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Цэнтральнай камісіі 25 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Старшыні камісіі Лідзіі Міхайлаўны Ярмошынай з Кіраўніком Місіі Карнэліяй Йонкер.
У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся меркаваннямі аб выбарчай кампаніі, якая прайшла ў Беларусі.
Сп-ня Йонкер паведаміла, што канчатковая справаздача Місіі па выніках наглядання за выбарамі будзе зроблена да сярэдзіны студзеня 2020 г.