Сустрэча з арганізатарамі рэферэндуму ў Магілёўскай вобласці
05.04.2022
5 красавіка адбылася сустрэча сакратара Цэнтральнай выбарчай камісіі А.А.Балдоўскай з адказнымі за арганізацыю і правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму ў Магілёўскай вобласці.
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні адбыўшагася рэспубліканскага рэферэндуму, а таксама ўдасканалення выбарчага заканадаўства і ўнясення змяненняў у Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь.
Арганізатарам рэферэндуму, якія найбольш вызначыліся, былі ўручаны падзякі Старшыні ЦВК.