Сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі са студэнтамі Акадэміі кіравання
08.10.2019
1 кастрычніка 2019 г. Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына правяла дзелавую сустрэчу са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Цэнтральнай камісіі падчас сустрэчы праінфармавала аб асаблівасцях арганізацыі выбарчага працэсу ў Рэспубліцы Беларусь у рамках бягучай кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама адказала на пытанні.