Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць
25.03.2022

24 сакавіка Старшыня ЦВК І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Віцебскую вобласць.
У Віцебскім абласным выканаўчым камітэце адбылася сустрэча з членамі камісій па рэферэндуме і грамадскім актывам вобласці, падчас якой Карпенка І.В. падзякаваў віцяблянам за актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме, а асобам, якія забяспечвалі яго арганізацыю і правядзенне, уручыў падзякі Старшыні ЦВК.

