Галоўная  /  Навiны

Рабочая паездка ў Брэсцкую вобласць

05.04.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
5 красавіка Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка наведаў з рабочай паездкай Брэсцкую вобласць.

Падчас сустрэчы Карпенкі І.В. з арганізатарамі адбыўшагася рэферэндуму абмяркоўваліся розныя пытанні па змяненні выбарчага заканадаўства, а таксама былі ўручаны падзякі Старшыні ЦВК за прафесійную і якасную працу ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення рэспубліканскага рэферэндуму.

Таксама Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі наведаў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, дзе праінфармаваў студэнтаў і калектыў ВНУ аб рабоце па захаванні гістарычнай памяці, якая праводзіцца дзяржавай, а таксама аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і свеце.
Усе навіны