Пленарнае пасяджэнне па тэме "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва"
10.10.2022
7 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва", прысвечанай 20-годдзю падпісання Канвенцыі аб стандартах дэмакратычных выбараў, выбарчых правоў і свабод у дзяржавах - удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, прайшло пленарнае пасяджэнне па тэме "Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва".
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі І.В.Карпенка выступіў з прывітальным словам.