Галоўная  /  Навiны

Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі ў новым складзе

17.12.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
13 снежня 2021 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь назначаны Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Карпенка Ігар Васільевіч і члены камісіі Балдоўская Алена Анатольеўна, Дук Дзяніс Уладзіміравіч, Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, Каліноўскі Сяргей Аляксеевіч, Южык Аляксандр Уладзіміравіч.

17 снежня 2021 г. Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узгоднена назначэнне Карпенкі Ігара Васільевіча Старшынёй Цэнтральнай камісіі, а таксама выбраны члены камісіі Гуржы Андрэй Анатольевіч, Дарашэнка Вольга Леанідаўна, Кунцэвіч Алена Канстанцінаўна, Ласякін Аляксандр Міхайлавіч, Ткачоў Аляксандр Генадзьевіч, Федасенка Кацярына Аляксандраўна.

17 снежня 2021 г. адбылося першае пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, сфарміраванай у новым складзе. Намеснікам Старшыні Цэнтральнай камісіі выбраны Іпатаў Вадзім Дзмітрыевіч, сакратаром Цэнтральнай камісіі – Балдоўская Алена Анатольеўна.
 
Усе навіны