Галоўная  /  Навiны

Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі

28.10.2022
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
28 кастрычніка адбылося пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім абмяркоўваліся прапановы па павышэнні прававой культуры выбаршчыкаў, праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь", а таксама іншыя пытанні, звязаныя з арганізацыяй дзейнасці ЦВК.

У ходзе пасяджэння Старшыня Цэнтральнай камісіі І.В.Карпенка і Міністр адукацыі А.І.Іванец зацвердзілі план мерапрыемстваў па павышэнні прававой культуры моладзі на 2023 год.

На пасяджэнні прысутнічалі кіраўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, структурных падраздзяленняў абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
 
Усе навіны