Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі
04.03.2022
3 сакавіка 2022 г. Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў на падставе пратаколаў абласных, Мінскай гарадской камісій па рэферэндуме ўстанавіла вынікі рэспубліканскага рэферэндуму.
У спісы грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія маюць права ўдзельнічаць у рэферэндуме, было ўнесена 6815635 грамадзян.
Колькасць грамадзян, якія атрымалі бюлетэні для галасавання, склала 5363628.
У галасаванні на рэферэндуме прынялі ўдзел 5359403 грамадзяніна, або 78,63 працэнта ад колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.
На рэспубліканскі рэферэндум для прыняцця рашэння было вынесена наступнае пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».
За прыняцце рашэння па вынесеным на рэферэндум пытанні прагаласавала 4440830 грамадзян, або 82,86 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні грамадзян.
Супраць прыняцця змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі прагаласавала 684946 удзельнікаў рэферэндуму, або 12,78 працэнта ад прыняўшых удзел у галасаванні грамадзян.
Колькасць бюлетэняў, прызнаных несапраўднымі, склала 233627, або 4,36 працэнта.
Ад агульнай колькасці грамадзян, унесеных у спісы для галасавання, за прыняцце рашэння па вынесеным на рэферэндум пытанні прагаласавала 65,16 працэнта грамадзян, гэта значыць большасць грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.
У адпаведнасці з часткамі другой і трэцяй артыкула 121 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь рэспубліканскі рэферэндум прызнаецца адбыўшымся, рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму аб змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь лічыцца прынятым.