Навукова-практычная канферэнцыя «Тэхналогіі выбарчага працэсу і маніторынгу выбараў»
17.05.2021
13 – 14 мая 2021 года ў Санкт-Пецярбургу адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Тэхналогіі выбарчага працэсу і маніторынгу выбараў». Канферэнцыя праводзілася Міжпарламенцкай Асамблеяй СНД і была прысвечана 15-годдзю Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў – удзельніц МПА СНД.
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына выступіла з прывітальным словам у рэжыме відэаканферэнцыі.
Сакратар Цэнтральнай камісіі А.М.Дмухайла прыняла ўдзел у рабоце канферэнцыі афлайн, выступіўшы з дакладам у ходзе круглага стала «Электроннае галасаванне: перспектывы і выклікі».
Удзельнікі форуму абмеркавалі пытанні процідзеяння замежнаму ўмяшанню ў выбарчыя працэсы, а таксама прынцыпы і стандарты міжнароднага наглядання за выбарамі, укараненне новых інфармацыйных тэхналогій, ролю сацыяльных сетак і месэнджараў у электаральных кампаніях.