Галоўная  /  Навiны

Міжнародная канферэнцыя «Супрацьдзеянне знешнім выклікам і пагрозам: парламенцкае вымярэнне Саюзнай дзяржавы»

24.05.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына прыняла ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі «Супрацьдзеянне знешнім выклікам і пагрозам: парламенцкае вымярэнне Саюзнай дзяржавы», якая адбылася 21 мая 2021 года. Мерапрыемства прайшло ў Маскве ў міжнародным мультымедыйным прэс-цэнтры МІА «Расія сёння» з падключэннем па відэа-канферэнц-сувязі студыі ў Мінску ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь, а таксама ўдзельнікаў з іншых гарадоў Беларусі і Расіі.

Л.М.Ярмошына выступіла з дакладам на тэму «Аб асаблівасцях выбарчай кампаніі на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе».

У канферэнцыі таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, міжнародных і грамадскіх арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў, вышэйшых навучальных устаноў і навукова-даследчых інстытутаў Беларусі і Расіі, вядучыя эксперты ў галіне права, паліталогіі і гісторыі. Усяго сабралася больш як сто ўдзельнікаў.

Мерапрыемства было праведзена ў адпаведнасці з даручэннем кіраўнікоў Парламенцкага Сходу Уладзіміра Андрэйчанкі і Вячаслава Валодзіна, дадзеных у ходзе правядзення 59-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Усе навіны