Галоўная  /  Навiны

VII Міжнародная канферэнцыя ініцыятывы Еўразійскай інфраструктуры прасторавых даных «Інфраструктура прасторавых даных. Разам»

13.09.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Па запрашэнні ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва», якое паступіла ў Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, намеснік загадчыка аддзелам прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі І.А.Тоўкач 10 верасня 2021 года прыняў удзел у рабоце VII Міжнароднай канферэнцыі ініцыятывы Еўразійскай інфраструктуры прасторавых даных «Інфраструктура прасторавых даных. Разам», прысвечанай абмену вопытам у стварэнні нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных.


У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі арганізацый, якія працуюць у сферы геадэзіі, картаграфіі, стварэння і вядзення зямельнага кадастру, прасторавых даных з 9 краін: Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан, Рэспублікі Карэя, Рэспублікі Кыргызстан, Манголіі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан, Расійскай Федэрацыі і Украіны.

І.А.Тоўкач выступіў з дакладам на тэму «Выкарыстанне геаінфармацыйных сістэм пры правядзенні выбараў і рэферэндумаў».
Усе навіны