Галоўная  /  Навiны

Чацвёртая Генеральная асамблея Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB)

08.09.2019
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

З 3 па 4 верасня 2019 г. у г.Бангалоры (Індыя) намеснік Старшыні Цэнтральнай камісіі У.Д.Іпатаў і галоўны спецыяліст аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай камісіі Я.В.Джумантаеў прынялі ўдзел у рабоце чацвёртай Генеральнай асамблеі Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A-WEB) і Міжнароднай канферэнцыі на тэму: «Ініцыятывы і выклікі сацыяльных сетак, інфармацыйныя тэхналогіі на выбарах».

У мерапрыемствах удзельнічала больш за 120 прадстаўнікоў выбарчых органаў з 50 краін свету, а таксама міжнародных арганізацый.

3 верасня на пасяджэнні чацвёртай Генеральнай асамблеі старшынства ў A-WEB да 2021 года было перададзена Выбарчай камісіі Індыі. Раней арганізацыю ўзначальвала Румынія. Разам з тым быў абраны Віцэ-старшыня A-WEB ў асобе Цэнтральнай камісіі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама новыя члены Выканаўчага камітэта і Генеральны сакратар. Акрамя таго, былі прыняты змены ў Статут арганізацыі, заслухана справаздача Сакратарыята A-WEB аб праведзенай рабоце ў 2017−2019 гадах і фінансавая справаздача, абмеркаваны План далейшай работы.

4 верасня адбылася Міжнародная канферэнцыя, падчас якой быў прэзентаваны вопыт 11 дзяржаў і абмеркавана роля сацыяльных сетак і інфармацыйных тэхналогій у перыяд выбарчых кампаній у краінах-удзельніцах канферэнцыі.

 

Усе навіны