Галоўная  /  Навiны

Анлайн-семінар «Рэгістрацыя выбаршчыкаў»

03.05.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі І.А.Тоўкач і галоўны спецыяліст дадзенага аддзела Г.У.Хмялёў з 26 па 30 красавіка 2021 года прымалі ўдзел у анлайн-семінары «Рэгістрацыя выбаршчыкаў», арганізаваным Індыйскім міжнародным інстытутам дэмакратыі і кіравання выбарамі (IIIDEM).

У рамках анлайн-семінара абмяркоўваліся падыходы да рэгістрацыі выбаршчыкаў у розных краінах, разбіраліся асаблівасці работы электронных рэгістраў выбаршчыкаў, а таксама падыходы да падрыхтоўкі персаналу, які забяспечвае ўзаемадзеянне з інфармацыйнымі сістэмамі ў перыяды правядзення выбарчых кампаній.

Усе навіны