Аб ходзе падрыхтоўкі да выбараў
У рамках падрыхтоўкі да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі Дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і прадстаўнікамі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне».
На сустрэчы з прадстаўнікамі Дэпартамента па каштоўных паперах абмяркоўваліся пытанні праверкі дэкларацый аб даходах i маёмасцi асоб, якія вылучаюцца кандыдатамі ў дэпутаты.
З прадстаўнікамі тэлекампаній прапрацаваны парадак суправаджэння выступленняў кандыдатаў па тэлебачанні субтытрамі або сурдаперакладам.
Пастановы аб растлумачэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці патэнцыяльнымі кандыдатамі ў дэпутаты і выкарыстання імі сродкаў масавай інфармацыі будуць прынятыя на чарговым пасяджэнні Цэнтральнай камісіі.