Аб стварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
17.10.2022
14 кастрычніка 2022 г. на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД было падпісана рашэнне аб стварэнні Кансультатыўнага савета кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў – удзельніц СНД.
Мэта стварэння Савета – абмен вопытам па пытаннях забеспячэння выбарчых правоў і свабод грамадзян, удасканаленне прававых умоў для правядзення выбараў і рэферэндумаў у адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі дзяржаў Садружнасці.
У склад Савета ўвойдуць кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў. У пасяджэннях з правам дарадчага голасу будуць прымаць удзел прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД і Сакратарыята Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц СНД.