Галоўная  /  Навiны

Аб нагляданні за выбарамі ў Рэспубліцы Малдова

15.07.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў А.М.Дмухайла і загадчык аддзела арганізацыйнай, фінансавай работы і міжнароднага супрацоўніцтва апарата Цэнтральнай камісіі Н.І.Арахоўская ў складзе Місіі наглядальнікаў ад СНД прынялі ўдзел у міжнародным нагляданні за датэрміновымі парламенцкімі выбарамі у Рэспубліцы Малдова, якія адбыліся 11 ліпеня 2021 г.

А.М.Дмухайла і Н.І.Арахоўская наведалі Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Малдова, дзе азнаёміліся з асаблівасцямі правядзення названай выбарчай кампаніі, шэраг выбарчых участкаў у г. Кішынёве, а таксама прынялі ўдзел у выніковай прэс-канферэнцыі Місіі наглядальнікаў ад СНД.

Усе навіны