Галоўная  /  Навiны

Аб нагляданні за выбарамі ў Рэспубліцы Казахстан

01.03.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену
Па запрашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Казахстан член Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў А.А.Гуржы і галоўны спецыяліст аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі Г.У.Хмялёў прынялі ўдзел у нагляданні за выбарамі дэпутатаў Мажыліса Парламента і масліхатаў Рэспублікі Казахстан, якія адбыліся 10 студзеня 2021 г.

Напярэдадні дня выбараў Гуржы А.А. і Хмялёў Г.У. разам з іншымі міжнароднымі наглядальнікамі прынялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам ЦВК Казахстана, а ў дзень выбараў ажыццяўлялі нагляданне за ходам галасавання на выбарчых участках у г. Нур-Султане.

Па завяршэнні выбараў Гуржы А.А. прыняў удзел у абмеркаванні і падпісанні Заявы Місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па выніках наглядання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан.



Усе навіны