Галоўная  /  Навiны

Аб нагляданні за выбарамі ў Расійскай Федэрацыі

21.09.2021
Спасылка скапiявана ў буфер абмену

Сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў А.М.Дмухайла і намеснік загадчыка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарату Цэнтральнай камісіі І.А.Тоўкач у складзе Місіі наглядальнікаў ад СНД прынялі ўдзел у міжнародным нагляданні за выбарамі дэпутатаў Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі восьмага склікання, якія праходзілі з 17 па 19 верасня 2021 г.

У ходзе наглядання А.М.Дмухайла і І.А.Тоўкач наведалі некалькі выбарчых участкаў у г. Маскве, Цэнтральную выбарчую камісію Расійскай Федэрацыі, Цэнтр наглядання за выбарамі Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі. Адбылася сустрэча са Старшынёй ЦВК Расіі Э.А.Памфілавай.

А.М.Дмухайла прыняла ўдзел у выпрацоўцы і падпісанні заявы па выніках наглядання і ў падагульняючай прэс-канферэнцыі Місіі наглядальнікаў ад СНД.

Удзел у нагляданні за выбарамі даў магчымасць азнаёміцца з лічбавымі навацыямі ў арганізацыі галасавання (дыстанцыйнае электроннае галасаванне), развіццём інстытута грамадскага наглядання за ходам выбарчай кампаніі, у тым ліку ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Усе навіны