Аб нагляданні за выбарамі ў Кыргызскай Рэспубліцы
07.12.2021
Сакратар Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў А.М.Дмухайла і член Цэнтральнай камісіі В.Л.Дарашэнка ў складзе Місіі наглядальнікаў ад СНД прынялі ўдзел у міжнародным нагляданні за выбарамі дэпутатаў Жагорку Кенеша Кыргызскай Рэспублікі, якія адбыліся 28 лістапада.
У ходзе наглядання А.М.Дмухайла і В.Л.Дарашэнка наведалі шэраг выбарчых участкаў у г.Бішкеку, а таксама Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэферэндумаў Кыргызскай Рэспублікі, дзе азнаёміліся з асаблівасцямі правядзення названай выбарчай кампаніі.