Аб нагляданні за рэспубліканскім рэферэндумам у Казахстане
06.06.2022

Напярэдадні дня галасавання Балдоўская А.А. і Федасенка К.А. разам з іншымі міжнароднымі наглядальнікамі прынялі ўдзел у сустрэчы з кіраўніцтвам ЦВК Казахстана, а ў дзень рэферэндуму ажыццяўлялі нагляданне за ходам галасавання ў г. Нур-Султане.
Па завяршэнні галасавання Балдоўская А.А. прыняла ўдзел у абмеркаванні і падпісанні Заявы Місіі наглядальнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў па выніках наглядання за падрыхтоўкай і правядзеннем рэспубліканскага рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Казахстан.