Асабісты прыём
ПАРАДАК ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН І
ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, ажыццяўляецца кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі ў апошні чацвер месяца з 14.00 да 18.00 па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс грамадзян на асабісты прыём кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі ажыццяўляецца па тэлефоне: +375 17 327 19 03.
Пры адсутнасці Старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі асабісты прыём праводзіць сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад’яўлення заяўніком дакумента, які засведчвае яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікоў прад’яўляюць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Работнікі апарата, якія маюць права ажыццяўляць папярэдні запіс на асабісты прыём кіраўніцтвам Цэнтральнай выбарчай камісіі, маюць права адмовіць у запісе на асабісты прыём або ў самім асабістым прыёме ў выпадку:
- звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі ЦВК;
- звароту ва неўстаноўленыя дні і гадзіны;
- калі заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
- калі з заяўнікам спынена перапіска па пытаннях, якія выкладзены ў звароце;
- калі заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс, кіна - і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- непрад'яўлення дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, яго прадстаўніка, а таксама дакумента, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка заяўніка.
У тым выпадку, калі вусны зварот грамадзяніна не можа быць вырашаны непасрэдна ў ходзе прыёму, ён выкладаецца ім у пісьмовай форме і падлягае наступнаму разгляду ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.
Прыём ажыццяўляецца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, 11, (Дом Урада, правае крыло).