Галоўная Звароты Асабісты прыём

Асабісты прыём

Асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі, праводзіцца Старшынёй Цэнтральнай камісіі Ярмошынай Лідзіяй Міхайлаўнай у апошні чацвер месяца з 14:00 да 18:00.

У выпадку адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Старшыні Цэнтральнай камісіі прыём праводзіць сакратар Цэнтральнай камісіі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па телефоне: (+375 17) 327 19 30.

У асабістым прыёме адмаўляецца ў выпадках:
  • звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі;
  • звароту ў невызначаныя дні і гадзіны;
  • калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія яго цікавяць;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Асабісты прыём праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, д. 11, каб. 179 (правае крыло Дома Ураду, уваход у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).

Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад’яўлення заяўнікам дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў прад’яўляюць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

У перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў, рэспубліканскіх рэферэндумаў асабісты прыём праводзіцца Старшынёй і сакратаром Цэнтральнай камісіі ў адпаведнасці з графікамі, якія размяшчаюцца на сайце.