Галоўная  /  Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

Цэнтральная выбарчая камісія (далей − ЦВК) актыўна падтрымлівае прафесійныя адносіны з выбарчымі органамі дзяржаў-удзельніц СНД і іншых краін, міжнароднымі арганізацыямі, якія дзейнічаюць у выбарчай сферы.

З 2013 года ЦВК з’яўляецца членам Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў (A−WEB).

Члены ЦВК і супрацоўнікі яе апарату рэгулярна ўдзельнічаюць у нагляданні за выбарамі і рэферэндумамі ў іншых краінах, а таксама ў канференцыях, сустрэчах, семінарах па выбарчай тэматыцы, якія праводзяцца выбарчымі органамі і міжнароднымі арганізацыямі.

Удзел у названых мерапрыемствах дазваляе даводзіць да ведама міжнароднай грамадскасці аб’ектыўную інфармацыю аб выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь і выніках выбарчых кампаній, якія праходзяць у краіне.

ЦВК нязменна запрашае прадстаўнікоў цэнтральных выбарчых органаў краін-суседак для наглядання за выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь. На ўсіх агульнанацыянальных выбарах у Беларусі працуюць місіі наглядальнікаў ад СНД, якім дэманструецца адкрытасць выбарчага працэсу ў краіне.

Міжнароднае супрацоўніцтва дае магчымасць выбарчым органам абменьвацца вопытам і атрымліваць поўную, дакладную інфармацыю аб тэндэнцыях у выбарчай сферы, напрамках змянення выбарчага заканадаўства, шляхах удасканалення выбарчых працэдур, укаранёных інфармацыйна-тэхнічных сродкаў на выбарах у розных дзяржавах.