Асабісты прыём
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі, праводзіцца Старшынёй Цэнтральнай камісіі Ярмошынай Лідзіяй Міхайлаўнай у апошні чацвер месяца з 14.00 да 18.00.
У выпадку адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Старшыні Цэнтральнай камісіі прыём праводзіць сакратар Цэнтральнай камісіі.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па телефоне: (017) 327 19 30.
У асабістым прыёме адмаўляецца ў выпадку:
• звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі;
• звароту ў не ва ўстаноўленыя дні і гадзіны;
• калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго;
• калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.
Асабісты прыём праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, д. 11, каб. 171 (правае крыло Дома Ураду, уваход у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).
Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад’яўлення заяўнікам дакумента, які засведчвае яго асобу. Пры звароце ў інтарэсах іншых асоб іх прадстаўнікі таксама прад’яўляюць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
У перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў, рэспубліканскіх рэферэндумаў асабісты прыём праводзіцца Старшынёй і сакратаром Цэнтральнай камісіі ў адпаведнасці з графікамі, якія размяшчаюцца на сайце.