Пісьмовыя звароты

Пісьмовыя звароты падаюцца ў Цэнтральную камісію нарачным, па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Адрас для накіравання пісьмовых зваротаў у Цэнтральную камісію: 220010, г. Мінск, вул. Савецкая, 11.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны змяшчаць:
 •  прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
 •  выклад сутнасці звароту;
 •  асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
 •  поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
 •  выклад сутнасці звароту;
 •  прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
 •  асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэтую інфармацыю.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у 10-дзённы тэрмін з дня выбараў, рэферэндуму, галасавання аб адкліканні, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.