Парадак разгляду зваротаў

Пісьмовыя і электонныя звароты разглядаюцца не пазней за 15 дзён, а тыя, што патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней за 1 месяц пасля паступлення.

Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі разглядаюцца ў трохдзённы тэрмін з дня паступлення звароту, а звароты, якія паступілі ў дзень выбараў, рэферэндума, галасавання аб адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі, – неадкладна. Звароты, у якіх змяшчаюцца звесткі, якія патрабуюць праверкі, разглядаюцца не пазней чым за 10 дзён з дня паступлення.

Звароты грамадзян і арганізацый разглядаюцца калегіяльна ў тым выпадку, калі па іх прыняты рашэнні ніжэйстаячымі выбарчымі камісіямі. Па ініцыятыве Старшыні Цэнтральнай камісіі або па патрабаванню не менш адной трэці яе членаў на пасяджэнні Цэнтральнай камісіі разглядаюцца іншыя звароты грамадзян і арганізацый. Заяўнік мае права прысутнічаць пры разгглядзе яго звароту.

Рашэнні Цэнтральнай камісіі могут быць абскарджаны ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Звароты, якія не патрабуюць калегіяльнага разгляду, па даручэнню Старшыні Цэнтральнай камісіі разглядаюцца членамі Цэнтральнай камісіі, а таксама работнікамі яе апарату.

На пісьмовыя звароты заяўнікам накіроўваюцца пісьмовыя адказы. Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўнікаў. Пісьмовыя адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў выпадках, калі аб гэтым у сваім звароце просіць заяўнік або калі на змешчаны ў звароце электронны адрас па тэхнічных прычынах не ўдалося даставіць адказ.

Вусныя звароты выкладаюцца і разглядаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Адказы на іх абвяшчаюцца заяўнікам. Калі для вырашэння пытання, якое выкладзена ў вусным звароце і адносіцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі, патрабуецца дадатковае вывучэнне і праверка, звароты падаюцца ў пісьмовай форме і разглядаюцца ў парадку, прадуглежданым для пісьмовых зваротаў.

Могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
 •  выкладзены не на беларускай або рускай мове;
 •  не змяшчаюць прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы, адрас месца жыхарства (месца знаходжання), асабісты подпіс – для грамадзяніна, поўнай назвы і месца знаходжання – для юрыдычнай асобы;
 •  не змяшчаюць адрас электроннай пошты (для электронных зваротаў);
 •  не змяшчаюць выкладу сутнасці звароту;
 •  не прыкладзены дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў у выпадку падачы звароту прадстаўніком;
 •  змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
 •  змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выказванні;
 •  падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскiм працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
 •  змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі;
 •  пададзены паўторна і ў іх не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
 •  з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Скаргі аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі пакідаюцца без разгляду па сутнасці таксама ў выпадках парушэння парадку або тэрміну іх падачы, якія ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці заяўнік паведамляецца на працягу пяці дзён (за выключэннем выпадкаў ананімных зваротаў, а таксама калі з заяўнікам спынена перапіска).