Пасяджэнне Цэнтральнай камісіі

31 кастрычніка 2019 г. у 11.00 адбудзецца пасяджэнне Цэнтральнай камісіі па разглядзе скаргі на рашэнне выбарчай камісіі.

Месца правядзення: вул. Савецкая, 11, каб. 359 (уваход праз кантрольна-прапускны пункт, размешчаны ў правым крыле будынка Дома Урада з боку пл.Незалежнасці побач з касцёлам св.Сымона і Алены толькі пасля прад'яўлення пашпарта).

Прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі пра свой намер прысутнічаць на дадзеным пасяджэнні Цэнтральнай камісіі просім паведаміць па тэлефоне (017) 327 19 03 не пазней 10.00 31 кастрычніка 2019 г.