Сустрэча з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ

15 кастрычніка 2019 г. у Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошынай з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Карнэліяй Вильямін Анке Йонкер.

Л.М.Ярмошына ўручыла прадстаўнікам місіі акрэдытацыйныя пасведчанні, праінфармавала іх аб мерапрыемствах выбарчай кампаніі, якія праходзяць у цяперашні час і зваротах, якія паступаюць у Цэнтральную камісію, а таксама аб маючых адбыцца падзеях у ходзе падрыхтоўкі выбараў.