Міжнародны навукова-практычны форум, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі

Старшыня Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошына прыняла ўдзел у Міжнародным навукова-практычным форуме, прысвечаным 25-годдзю Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, з прымяненнем відэаканферэнцсувязі. Форум праходзіў 14 снежня ў Самарскім універсітэце.

Дадзенае мерапрыемства стала дадатковай магчымасцю для абмену вопытам канстытуцыйнага будавання, удасканалення механізмаў фармавання інстытутаў публічнай улады, абароны праў і свабод чалавека.