Выбары ў Мілі Меджліс Азербайджанскай Рэспублікі

Старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошына і член Цэнтральнай камісіі С.П.Кацуба па запрашэнні азербайджанскіх калег азнаёміліся з ходам падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Мілі Меджліс (Парламент) Азербайджанскай Рэспублікі, якія адбыліся 9 лютага 2020 г.

У ходзе знаходжання ў Азербайджане Ярмошына Л.М. і Кацуба С.П. сустрэліся са Старшынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Азербайджанскай Рэспублікі М.Панахавым, міжнароднымі наглядальнікамі з іншых краін, наведалі шэраг участкаў для галасавання ў г. Баку.

Па выніках наглядання Л.М.Ярмошына прыняла ўдзел у выпрацоўцы і падпісанні выніковага заключэння Місіі наглядальнікаў ад СНД і ў выніковай прэс-канферэнцыі Місіі СНД.