Сусветны дзень выбараў

З нагоды Сусветнага дня выбараў 5 лютага 2020 г. у Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў прайшла сустрэча з групай навучэнцаў старэйшых класаў школ г.Мінска - членаў Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Старшыня Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошына расказала пра асаблівасці правядзення розных выбарчых кампаній і рэферэндумаў, праінфармавала вучняў аб парадку фарміравання цэнтральнага выбарчага органа Беларусі і яго дзейнасці, а таксама адказала на пытанні, якія цікавілі школьнікаў.

Такія мерапрыемствы сталі традыцыйнымі і прызначаны сфарміраваць у моладзі разуменне важнасці ўдзелу ў стварэнні выбарных органаў краіны.

Сусветны дзень выбараў заснаваны па ініцыятыве Асацыяцыі арганізатараў выбараў краін Еўропы ў 2005 годзе і адзначаецца штогод у першы чацвер лютага.