Сустрэча с кіраўніцтвам Місіі міжнародных наглядальнікаў ад СНД

4 верасня 2019 г. у Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі Л.М.Ярмошынай з кіраўніком Місіі міжнародных наглядальнікаў ад СНД на маючых адбыцца выбарах, Старшынёй Выканаўчага камітэта - Выканаўчым сакратаром СНД С.М..Лебедзевым.

Прадстаўнікам Місіі ўручылі акрэдытацыйныя пасведчанні міжнародных наглядальнікаў, а таксама праінфармавалі іх пра асаблівасці выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.