Кампетэнцыя камісіі

Цэнтральная камісія з’яўляецца дзяржаўным органам, які арганізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў. Цэнтральная камісія вырашае пытанні, звязаныя з арганізацыяй адклікання дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.

Цэнтральная камісія ўзначальвае сістэму дзеючых у перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў выбарчых камісій і камісій па рэферэндуму.

У адпаведнасці з артыкулам 33 Выбарчага кодэкса Цэнтральная камісія ў межах сваёй кампетэнцыі:
1) арганізуе падрыхтоўку і правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі, дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, рэспубліканскіх рэферэндумаў;
2) ажыццяўляе на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;
3) дае растлумачэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі ў мэтах яго аднастайнага прымянення;
4) звяртаецца ў выпадку неабходнасці да суб’ектаў права заканадаўчай ініцыятывы
з прапановамі аб тлумачэнні гэтага Кодэкса і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;
5) ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю выбарчых камісій, камісій па рэферэндуму, камісій па правядзенню галасавання аб адкліканні дэпутатаў, заслухоўвае іх інфармацыю, аказвае гэтым камісіям метадычную і арганізацыйна-тэхнічную дапамогу;
6) пры неабходнасці вырашае па сутнасці пытанні, аднесеныя да кампетэнцыі ніжэйстаячай камісіі;
7) утварае выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і ўстанаўлівае сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь;
8) вырашае пытанні аб парадку ўдзелу грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь, у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і рэспубліканскім рэферэндуме, а таксама аб парадку ўтварэння ўчасткаў для галасавання; па прадстаўленню Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь прымае рашэнні аб прыпісцы ўчасткаў для галасавання, што ўтвараюцца за межамі Рэспублікі Беларусь, да адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак або выбарчых акруг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
9) дае заключэнні аб правомоцнасці вылучэння кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, рэгіструе вылучаных кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, падводзіць вынікі выбараў членаў Савета Рэспублікі, рэгіструе выбраных членаў Савета Рэспублікі і публікуе іх спіс
у друку, склікае першую пасля выбараў сесію Савета Рэспублікі;
10) рэгіструе:
ініцыятыўныя групы грамадзян па вылучэннію кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь;
кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, іх давераных асоб і выдае ім адпаведныя пасведчанні;
ініцыятыўную групу грамадзян па правядзенню рэспубліканскага рэферэндуму
і пытанні, якія прапануюцца ёю на рэспубліканскі рэферэндум;
ініцыятыўную групу выбаршчыкаў па збору подпісаў у падтрымку прапановы аб узбуджэнні пытання аб адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
11) забяспечвае захаванне роўных прававых умоў перадвыбарнай агітацыі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь,
у дэпутаты;
12) вызначае парадак выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў перадвыбарнай агітацыі;
13) складае і зацвярджае каштарысы расходаў па правядзенню выбараў, рэспубліканскага рэферэндума, адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў у межах сродкаў, выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту; стварае пазабюджэтны фонд па правядзенню выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму для добраахвотнага пералічэння ў яго сродкаў арганізацый, у тым ліку грамадскіх аб’яднанняў, грамадзян, і зацвярджае палажэнне аб фондзе; размяркоўвае грашовыя сродкі, выдзеленыя з рэспубліканскага бюджэту
і пазабюджэтнага фонду, па выбарчых камісіях, камісіях па рэферэндуму, камісіях па правядзенню галасавання аб адкліканні дэпутата Палаты прадстаўнікоў;
14) кантралюе мэтавае выкарыстанне грашовых сродкаў, выдзеленых
з рэспубліканскага бюджэту, пазабюджэтнага фонду, выбарчых фондаў кандыдатаў
у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь; інфармуе Палату прадстаўнікоў аб расходаванні сродкаў, выдзеленых з бюджэту на правядзенне выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму, адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў; публікуе справаздачу аб расходаванні сродкаў пазабюджэтнага фонду;
15) устанаўлівае формы бюлэтэняў і спіса грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць
у выбарах, рэферэндуме, галасаванні аб адкліканні дэпутатаў, пратаколаў камісій і іншых дакументаў па выбарах, рэферэндуму, адкліканні дэпутатаў, узоры скрынак для галасавання
і пячатак камісій;
16) забяспечвае выраб бюлэтэняў па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і для галасавання па рэспубліканскаму рэферэндуму і забеспячэнне імі абласных, Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, па правядзенню рэспубліканскага рэферэндуму;
17) вызначае меры па забеспячэнню захаванасці скрынак для галасавання і дакументаў па выбарах, рэферэндуму ў перыяд датэрміновага галасавання;
18) заслухоўвае паведамленні дзяржаўных органаў і органаў грамадскіх аб’яднанняў па пытаннях, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў, рэферэндуму;
19) пры адначасовым правядзенні выбараў рознага ўзроўню, выбараў і рэферэндуму можа ўстанаўліваць, што спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах рознага ўзроўню, выбарах і рэферэндуме, а таксама тэрытарыяльныя камісіі з’яўляюцца агульнымі для выбараў рознага ўзроўню, выбараў і рэферэндуму;
20) кантралюе забеспячэнне камісій памяшканнямі, транспартам, сувяззю, разглядае іншыя пытанні іх матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння;
21) падводзіць вынікі выбараў, рэферэндуму;
22) рэгіструе выбраных дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і публікуе іх спіс у друку; склікае першую пасля выбараў сесію Палаты прадстаўнікоў;
23) выдае выбраным Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і членам Савета Рэспублікі пасведчанні аб іх выбранні;
24) вырашае пытанні, звязаныя з правядзеннем другога тура галасавання, паўторных выбараў і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта,
а таксама паўторнага галасавання па рэферэндуму;
25) вырашае пытанні, звязаныя з арганізацыяй адклікання дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі, назначае паўторныя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў замест выбыўшых і забяспечвае іх правядзенне;
26) разглядае скаргі на рашэнні выбарчых камісій, камісій па рэферэндуму, камісій па правядзенню галасавання аб адкліканні дэпутатаў і выносіць па іх рашэнні;
27) разглядае звароты грамадзян і арганізацый па пытаннях правядзення выбараў, рэферэндуму, адклікання дэпутатаў, членаў Савета Рэспублікі;
28) вывучае і абагульняе практыку прымянення заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;
29) уносіць суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы прапановы аб удасканальванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата і члена Савета Рэспублікі;
30) стварае рабочыя групы і іншыя структуры для арганізацыйнага, прававога
і тэхнічнага забеспячэння выбараў і рэферэндуму;
31) пры правядзенні выбараў, рэспубліканскага рэферэндуму вызначае парадак і віды заахвочванняў членаў камісій, работнікаў апаратаў камісій, асоб, якія ажыццяўляюць вядзенне бухгалтарскага ўліку і складанне справаздачнасці ў камісіях, а таксама работнікаў структур, указаных у пункце 30 гэтай часткі;
32) устанаўлівае і развівае сувязі з органамі замежных дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі арганізацыі правядзення выбараў і рэферэндумаў;
33) ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.