Кампетэнцыя Цэнтральнай камісіі. Заканадаўства

Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў разглядае звароты грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў і рэферэндумаў, адкліканнем дэпутата, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Кампетэнцыя Цэнтральнай камісіі прадугледжана артыкуламі 26, 33 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб вядзецца ў Цэнтральнай камісіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі наступных нарматыўных прававых актаў:

 •  Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;

 •  Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь;

 •  Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб»;

 •  Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва»

.