Электронныя звароты

Каб падаць электронны зварот у Цэнтральную камісію, можна запоўніць ніжэй размешчаную форму або накіраваць зварот на электронную пошту Центральнай камісіі: info@rec.gov.by.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны змяшчаць:
 •  прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
 •  адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
 •  выклад сутнасці звароту;
 •  адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
 •  поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
 •  выклад сутнасці звароту;
 •  прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
 •  адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звароты аб парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб выбарах, рэферэндуме, адкліканні дэпутата, члена Савета Рэспублікі падаюцца не пазней чым у 10-дзённы тэрмін з дня выбараў, рэферэндуму, галасавання па адкліканню, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

Электронны зварот грамадзяніна Электронны зварот юрыдычнай асобы

Увага! Форма электроннага звароту прадугледжвае магчымасць прымацаваць дадатковыя дакументы і (або) звесткі (дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў, дакументы з вынікамі папярэдняга разгляду зваротаў і іншыя дакументы і (або) звесткі, патрэбныя для вырашэння пытанняў, змешчаных у звароце).