Асабісты прыём

Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі, праводзіцца Старшынёй Цэнтральнай камісіі Ярмошынай Лідзіяй Міхайлаўнай у апошні чацвер месяца з 14.00 да 18.00.

У выпадку адсутнасці ў дзень асабістага прыёму Старшыні Цэнтральнай камісіі прыём праводзіць сакратар Цэнтральнай камісіі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па телефоне: (017) 327 19 30.

У асабістым прыёме адмаўляецца ў выпадку:
 •  звароту па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі Цэнтральнай камісіі;
 •  звароту ў не ва ўстаноўленыя дні і гадзіны;
 •  калі заяўніку ў ходзе асабістага прыёму ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на пытанні, якія цікавяць яго;
 •  калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Асабісты прыём праводзіцца па адрасе: г. Мінск, вул. Савецкая, д. 11, каб. 171 (правае крыло Дома Ураду, уваход у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь).

Асабісты прыём ажыццяўляецца пасля прад’яўлення заяўнікам дакумента, які засведчвае яго асобу. Пры звароце ў інтарэсах іншых асоб іх прадстаўнікі таксама прад’яўляюць дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

У перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў, рэспубліканскіх рэферэндумаў асабісты прыём праводзіцца Старшынёй і сакратаром Цэнтральнай камісіі ў адпаведнасці з графікамі, якія размяшчаюцца на сайце.