Адкліканне звароту

Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці.

Адкліканне пісьмовага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У выпадку адклікання заяўнікам свайго звароту Цэнтральная камісія спыняе разгляд гэтага звароту па сутнасці і вяртае заяўніку арыгіналы дакументаў, прыкладзеных да звароту.