9 жніўня 2019 г. пачаў работу інфармацыйны рэсурс Цэнтральнай камісіі ВЫБАРЫ-2019, дзе будуць асвятляцца ўсе найбольш важныя падзеі кампаніі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
7 жніўня 2019 г. пачаў сваю работу слой Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў на электроннай карце Навукова-вытворчага дзяржаўнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальнае кадастравае агенцтва".
6 жніўня 2019 г. адбылося пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, на якім прыняты пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
12 лютага 2019 г. галоўны спецыяліст аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай камісіі Я.В. Джумантаеў прыняў удзел у міжнароднай канферэнцыі «Маладыя выбаршчыкі і кандыдаты: ад права выбіраць да права быць выбраным», якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя).
З нагоды святкавання Сусветнага дня выбараў адбылася сустрэча Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Л.М.Ярмошынай з членамі Маладзёжнай палаты пры Мінскім гарадскім Савеце дэпутатаў.

Паважаныя карыстальнікі!

Мы рады вітаць усіх, хто цікавіцца выбарчым працэсам, арганізацыяй і правядзеннем выбараў.

У раздзелах і рубрыках нашага інфармацыйнага рэсурсу прадстаўлена найбольш поўная, актуальная і дакладная інфармацыя аб выбарах і рэспубліканскіх рэферэндумах, якія прайшлі ў Рэспубліцы Беларусь, аб выбарчым заканадаўстве, аб дзейнасці Цэнтральнай камісіі.

Вы можаце азнаёміцца з нарматыўна-прававымі дакументамі, даведачнай і архіўнай інфармацыяй, фотаальбомам.

У перыяд выбарчых кампаній Цэнтральная камісія будзе размяшчаць на сайце аператыўную інфармацыю аб ходзе галасавання і яго выніках, аб выніках выбараў у краіне.

Спадзяюся, што матэрыялы сайта будуць цікавыя і карысныя для Вас.

Старшыня Цэнтральнай камісіі
Рэспублікі Беларусь па выбарах і
правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў
Л.М.Ярмошына